Роўна за год да старту XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі калегія Міністэрства спорту і турызму падвяла вынікі 2016-га. Толькі 7 відаў спорту з 23, прадстаўленых на Гульнях у Рыа, прынеслі нашай краіне ўзнагароды галоўнага летняга старту чатырохгоддзя, што правальна, улічваючы фінансы, якія ўкладваюцца ў галіну. Аднак, нягледзячы на тое, што ў Бразіліі з гульнявых дысцыплін быў прадстаўлены толькі беларускі баскетбол, у найбліжэйшае чатырохгоддзе ўсе нацыянальныя каманды будуць прафінансаваныя належным чынам.
Калегія Міністэрства спорту і турызму падвяла вынікі 2016-га
9 февраля 2017













