Клуб "Цмокі-Мінск" перамагае ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

23 сентября 2020
Мінскія "Цмокі" за крок ад выхаду ў групавы этап баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў. На старце кваліфікацыі беларускі клуб адолеў балгарскі "Балкан", 73:65. Заўтра "драконы" пазмагаюцца з літоўскім "Нептунасам". У выпадку перамогі - выхад у асноўны раўнд. Паражэнне адправіць "Цмокаў" у Кубак ФІБА-Еўропа.