Клуб "Мінск" - уладальнік Кубка Беларусі па хакеі на траве

5 августа 2020
Залаты дубль у выкананні хакеістак "Мінска". Услед за перамогай у чэмпіянаце Беларусі сталічная каманда выйграла і Кубак краіны па хакеі на траве. Турнір з удзелам чатырох наймацнейшых клубаў праходзіў у Баранавічах. "Мінск" спачатку перамог мясцовы "Тэкстыльшчык-БарДУ". На наступны дзень выйграў у сярэбранага прызёра чэмпіянату - гродзенскага "Рытма". А сёння быў мацнейшы за смалявіцкую "Вікторыю" 3:1.