Кліматычныя ўмовы ў Катары і насычаны сезон - галоўныя прычыны няўдалага выступлення беларускіх лёгкаатлетаў

4 октября 2019

Кліматычныя ўмовы ў Катары і насычаны сезон - галоўныя прычыны няўдалага выступлення беларускіх лёгкаатлетаў на чэмпіянаце свету. Чарговая група спартсменаў вярнулася сёння на радзіму, у тым ліку лідары каманды: Таццяна Халадовіч, яна стала 6-й у кіданні кап’я, і Вольга Мазуронак, 5-я ў марафоне, лепшая сярод еўрапейцаў. З-за вельмі цяжкіх умоў фінішавалі толькі 40 з 70 атлетак, якія стартавалі.