КХЛ. Тарпеда (Ніжні Ноўгарад) - Дынама (Мінск). У 17:55 на Беларусь 5

23 сентября 2014
Мінскае Дынама матчам з ніжагародскім Тарпеда пачне сёння чарговую выязную серыю чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Прамая трансляцыя матча пачнецца на тэлеканале Беларусь 5 у 17:55. Пасля першай дамашняй серыі ў актыве зуброў 12 ачкоў, і гэта пятае месца Заходняй канферэнцыі.