КХЛ. Мінскае "Дынама" церпіць трэцяе паражэнне запар

12 октября 2019

Расчараваны гульнёй у трэцім перыядзе. Крэйг Вудкрафт не задаволены тым, як яго каманда правяла заключны адрэзак матча з фінскім "Ёкерытам". Мінскае "Дынама" вяло 2:1 пасля двух трацін - Андрэй Сцяпанаў і Аляксандр Кагалёў адрозніваліся, але “джокеры” ў выніку вырвалі вікторыю - 3:2. Трэці матч запар "зубры" не набіраюць ачкоў, але захоўваюць 8 месца на Захадзе. Выязное турнэ для беларусаў завершыцца заўтра сустрэчай з "Віцязем".