КХЛ. "Дынама" на выездзе згуляе з чэлябінскім "Трактарам"

30 октября 2019

Спыніць серыю з васьмі паражэнняў запар пастараецца сёння мінскае "Дынама". "Зубры" ў гасцях сустракаюцца з чэлябінскім "Трактарам". На выезд адправіўся найлепшы бамбардзір бела-сініх Тэему Пулкінен, які не прымаў удзел у апошніх пяці матчах з-за траўмы. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "зубры" з 17 ачкамі ў актыве займаюць 11 месца. Нашы сапернікі - апошняя каманда на Усходзе. Прамая трансляцыя матча "Трактар" - "Дынама" пачнецца на "Беларусь 5" у 16: 50.