КХЛ. "Дынама-Мінск" перамагае "Поўначсталь"

26 января 2021

Надзейная гульня ў абароне дазволіла атрымаць перамогу над "Поўначсталлю". Так галоўны трэнер мінскага "Дынама" пракаменціраваў поспех беларусаў у матчы з камандай з Чарапаўца - 2:1. Арцём Дзямкоў і Шэйн Прынс вызначыліся ў гэтым супрацьстаянні за "зуброў". Адзначым, што за ўсю сустрэчу мінчане зарабілі 7 выдаленняў, госці рэалізавалі лікавую перавагу толькі аднойчы. Гэта трэцяя вікторыя "Дынама" запар, клуб захоўвае пятае месца Захаду, заўтра прымаем "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.