КХЛ 2019/2020: першы выезд "Дынама"

4 сентября 2019

30 хакеістаў мінскага "Дынама" адправіліся на першую для сябе ў новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі выязную серыю. Сёння "зубрам" трэба будзе згуляць з маскоўскім "Дынама". У 19:20 прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Далей сустрэчы з "Сочы" і "Спартаком". Па розных прычынах па-за спісам  Жалняроўскі, Сыты, Сяргей Касціцын, Карнавухаў і Яроменка.