Кірыл Рэліх - чэмпіён свету WBA у першай паўсярэдняй вазе

11 марта 2018

З ЗША сёння прыйшла і яшчэ адна пераможная навіна. Беларус Кірыл Рэліх - чэмпіён свету WBA у першай паўсярэдняй вазе. У матчы за тытул, які прайшоў у Сан-Антоніа, наш баксёр перамог кубінца Рансеса Бартэлемі. Пасля 12 раўндаў суддзі аднагалосна далі перамогу Рэліху.

Больш за тое, Кірылу ўдалося ўзяць рэванш за паражэнне ў маі мінулага года. Тады па ачках выйграў кубінец. Рэліх - другі чэмпіён свету з Беларусі. Першым быў цяжкавагавік Сяргей Ляховіч.