Кірыл Маскевіч паспрачаецца за золата чэмпіянату Еўропы па барацьбе

24 апреля 2021

Кірыл Маскевіч сёння пазмагаецца за золата чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Прадстаўнік грэка-рымскага стылю з Беларусі ў вагавой катэгорыі да 87 кг выйдзе на дыван супраць Зураба Датунашвілі, які выступае за Сербію. Ён двухразовы пераможца кантынентальнага форуму. Але беларус ужо перамагаў серба ў снежні мінулага года - таксама ў залатым паядынку на індывідуальным Кубку свету. За бронзу сёння будзе змагацца наш Арцём Кацэр (вага 55 кг), Цімур Бердыеў зможа разлічваць на медальны паядынак у катэгорыі 77 кг у выпадку паспяховага выступлення ў суцяшальным раўндзе. Прамая трансляцыя фінальных паядынкаў пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 21:20.