К. Грышчанка атрымаў 4 перамогу сярод прафесіяналаў

29 апреля 2021

Беларускі баец ММА Кірыл Грышчанка, які спецыялізуецца на барацьбе грэка-рымскага стылю, на міжнародным турніры One Championship атрымаў чацвёртую перамогу на прафесійнай арэне. Гэтым разам ён біўся з прадстаўніком Сенегала Умарам Кейнам і накаўтаваў апанента ўдарам у галаву.

Кут праціўніка і яго фан-сектар палічылі, быццам наш спартсмен накаўтаваў саперніка ўжо пасля гонга. Аднак суддзя прысудзіў перамогу Грышчанку, паколькі ўдар быў нанесены падчас сінгала.