Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ

22 сентября 2020
Кірыл Альшэўскі пакідае пасаду галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ. Узначаліць клуб Аляксандр Лісоўскі, які працаваў у трэнерскім штабе папярэдняга настаўніка, а таксама дапамагаў Аляксею Багу і Аляксандру Ермаковічу. Гэтую інфармацыю сёння афіцыйна пацвердзілі ў клубе. Альшэўскі ў канцы мінулага сезона стаў рулявым БАТЭ. Сёлета выйграў Кубак краіны, аднак не змог вывесці каманду ў групавы раўнд Лігі Еўропы.