Тры медалі, адзін з іх залаты, на рахунку беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы на першым у сезоне Гран-пры ў Маскве. Не было роўных нашым групавічкам у практыкаванні з абручамі і булавамі. Расіянкі - другія, эстонкі - трэція. Яшчэ адну ўзнагароду, сярэбраную, нацкаманда заваявала ў кампазіцыі з пяццю мячамі. Перамагла ў гэтым відзе праграмы зборная Расіі. У мнагабор'і, а гэта алімпійскі від, беларускі ўзялі серабро. Наперадзе ў гімнастак - удзел у этапах Кубка свету. Найбліжэйшы, з 26 па 28 сакавіка, пройдзе ў Сафіі.
Мастацкая гімнастыка. Золата і 2 срэбры ў беларусак на Гран-пры Масквы
22 февраля 2021













