Мастацкая гімнастыка - беларускі заваявалі 9 медалёў на дамашнім этапе Кубка свету

5 июля 2021

Дзевяць медалёў заваявалі беларускія грацыі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Мінску. Галоўнай зоркай заключнага дня стала Аліна Гарнасько - у яе адразу тры залатыя ўзнагароды! Не засталася без медалёў і зборная Беларусі ў групе - нашы спартсменкі выйгралі бронзавую ўзнагароду ў практыкаваннях з пяццю мячамі. 

Такія вынікі нашых грацый усяляюць вялікія надзеі менш чым  за месяц да пачатку Алімпійскіх гульняў у Токіа.