Хрустальны факел у падарунак. "Полымя міру" сёння ў Лідскім раёне

22 мая 2019

Падарожжа "Полымя міру" па Гродзенскай вобласці  працягваецца. І cёння ўдзельнікі эстафеты наведваюць Лідскі раён.

Так, агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў пабываў у горадзе Бярозаўка на старэйшым прадпрыемстве шкляной прамысловасці Беларусі. Тут шклавары ўстроілі для дырэкцыі форуму сюрпрыз - прэзентавалі хрустальны факел - гэта калектыўная праца лепшых спецыялістаў прадпрыемства. І сімвалічна, што вытворчы маршрут гэтага дня стартаваў у самым эфектным цэху завода - хрустальным, там эстафету прыняў шклавар Лявон Ціхановіч. 

Гэтымі хвілінамі "Полымя міру" прыбыла на прадпрыемства па вытворчасці хлебапрадуктаў. На чарзе - завод лакафарбавых вырабаў. Урачыстая частка і эстафета па горадзе запланавана на 6 вечара. А адразу пасля ля каралеўскіх варот Лідскага замка пройдзе ў прамым сэнсе палымянае выступленне - светлавы паказ "Агністыя крумкачы".