Хочаце трапіць на II Еўрапейскія гульні бясплатна? Глядзіце "Гульні.by" ў 21:50 на "Беларусь 1"

2 мая 2019

Як звязаны мастацтва і спорт? Беларускі скульптар Аляксандр Шапо і вядучыя праекта "Гульні.by" задумалі стварыць спецыяльную статую для вяслярнага канала ў Заслаўі. Эксклюзіўныя кадры з творчай майстэрні прама зараз. Такім чынам, сёмая серыя дзённікаў "Гульні.by" будзе прысвечана самаму медалеёмістаму віду спорту для Беларусі - веславанню на байдарках і каноэ. Мы пакажам, з чаго пачынаецца дзень вясляроў. (Спойлер: не з кавы). Убачым сэрца чэмпіёна і пераможныя лодкі, пазнаёмімся з самай вялікай камандай II Еўрапейскіх гульняў, а таксама даведаемся, як трапіць на мультыспартыўны форум бясплатна. Не прапусціце новы выпуск праекта сёння ў 21:50 на "Беларусь 1".