Добрая гульня, але дрэнна, што не набраныя ачкі

22 декабря 2017

Так галоўны трэнер мінскага "Дынама" Гордзі Дуаер пракаменціраваў вынік сустрэчы рэгулярнага сезона з "Лакаматывам". У Яраслаўлі за беларусаў вызначыліся Паўловіч і Сцяпанаў, пераможную шайбу за "чыгуначнікаў" у сярэдзіне трэцяга перыяду правёў Лакціёнаў - 3:2. "Дынама" на дзясятым месцы Захаду, 6 ачкоў да восьмага радка, які за "Спартаком".