Добрая альтэрнатыва камп'ютарным гульням

16 октября 2013

У Брэсце ў хлопцаў з'явілася магчымасць гуляць у міні-футбол круглы год. На тэрыторыі пятай гімназіі адкрылася новая спартыўная плояцоўка са штучным пакрыццём. Гэта падарунак дзецям ад буйной айчыннай гандлёвай кампаніі, Беларускай федэрацыі футбола і мясцовых улад.


У краіне - гэта ўжо 15-я пляцоўка ў рамках праекта. Для рэалізацыі сацыяльнай ініцыятывы летась Прэзідэнт выдаў распараджэнне, паводле якога да 2015 у краіне павінна з'явіцца каля 120 такіх пляцовак.