Хакейны суперфінал Кантынентальнага кубка на "Чыжоўка-Арэне"

12 января 2018

Галоўная спартыўная навіна дня. У гэтыя хвіліны хакейны клуб "Юнацтва-Мінск" пачынае барацьбу ў суперфінале Кантынентальнага кубка. Сапернікі беларусаў - каманды з Італіі, Вялікабрытаніі і Казахстана. Турнір прымае спарткомплекс "Чыжоўка-Арэна".

Там зараз працуе здымачная група Агенцтва тэленавін. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Крысціна Камыш.

Літаральна некалькі хвілін таму адбылася ўрачыстая цырымонія стартавага ўкідвання. Зараз ідзе першы перыяд. Прайшлі амаль 2 хвіліны. Лік не адкрыты - 0:0. Што да трыбун, то пакуль яны запоўнены на 80 працэнтаў. Вопыт гаворыць, што не ўсе балельшчыкі паспяваюць заняць свае месцы да пачатку матча.

Тым не менш, арганізатары чакаюць аншлаг, бо ўваход на гульні суперфіналу Кантынентальнага кубка бясплатны. Аднак не свабодны, а па запрашальных білетах. Іх можна было атрымаць у касах "Чыжоўка-Арэны". Мы ўдакладнілі інфармацыю: квіткоў больш не засталося. Ці будзе аншлаг, даведаемся да канца трэцяга перыяду, калі з'явяцца афіцыйныя звесткі аб наведвальнасці.

Хакеісты "Юнацтва" гатовыя выконваць гэтыя задачы. Самае галоўнае, што каманда Міхаіла Захарава падышла да турніру без траўм - афіцыйна лазарэт пусты. Першы сапернік сталічных "мядзведзяў" - "Рытэн Спорт" з Італіі. Гэты клуб зараз выступае ў Італьянскай і Альпійскай хакейных лігах.

Да пачатку матча перад раскаткай нам удалося пагутарыць з абаронцам "Юнацтва" Паўлам Казакевічам. Ён трымаў адказ за ўвесь клуб.

Пераможца турніру разам з кубкам атрымае пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон. Заўтра "Юнацтва" сустрэнецца з брытанскім "Шэфілдам", а ў нядзелю з казахстанскім "Намадам". Дарэчы, гэтая каманда з'яўляецца фарм-клубам астанінскага "Барыса", які вядомы сваім выступленнем у КХЛ.

Нагадаем, што ў гэтыя хвіліны прамую трансляцыю матча вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Падтрымліваем нашых. Чакаем перамог.