Хакейны марафон "Залатая шайба" завершыцца заўтра

10 Снежня 2018

Самыя цікавыя і захапляльныя паядынкі засталося правесці на гарадскім этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі.

Ужо заўтра адбудзецца галоўны матч, удзельнікі якога атрымаюць пуцёўку ў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў, які, як і год таму, пройдзе сумесна з Калядным турнірам. Такім чынам, у ½ "Партызан" Партызанскага раёна перамог "Беркут" з Фрунзенскага. У гэтым паядынку доўга трымалася нічыя, і толькі ў заключнай траціне "Партызан" выйшаў наперад, 5:2. Вызначальным перыядам у матчы паміж "Грыфонамі" Цэнтральнага раёна сталіцы і "Тарнада" Аўтазаводскага стаў першы. Ён і абумовіў вынік - 11:1. 

Хакейны марафон, які стартаваў 3 снежня, завершыцца заўтра. Такім чынам, малая арэна "Чыжоўкі" прыме фінальны паядынак і матч за трэцяе месца. Пачатак сустрэчы за бронзавую ўзнагароду ў 14:45. Фінал запланаваны на 16:15. І закрыццё спаборніцтваў пройдзе ў 17:30.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя