Хакейны клуб "Дынама-Мінск" прадоўжыць сёння пяціматчавую выязную серыю

15 января 2016

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" прадоўжыць сёння пяціматчавую выязную серыю ва Уфе паядынкам супраць мясцовай дружыны "Салават Юлаеў". Пачатак сустрэчы ў 17:00. "Зубры" знаходзяцца на дзясятым месцы Заходняй канферэнцыі. У актыве 68 балаў. Сапернік на пятым месцы Усходу. З улікам гэтага паядынку мінчанам застаецца правесці 12 гульняў рэгулярнага чэмпіянату. Трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5 " у 21:50.