Хакейныя функцыянеры праінспектавалі Чыжоўка-Арэну

13 ноября 2013

Месяц таму яны гаварылі добра, зараз жа адзнака - выдатна. У Мінск з чарговым планавым візітам прыбыла камісія Міжнароднай федэрацыі хакея і яе камерцыйных партнёраў. Сёння функцыянеры інспектавалі Чыжоўка-Арэну. Аглядалі будынак скрупулёзна, замяраючы рулеткай практычна ўсё: сцены, адлегласць ад падлогі да столі, лёд. Каб працаваць у хакеі, на думку спецыялістаў, трэба разумець яго знутры, а ў арганізацыі чэмпіянату свету дробязяў не бывае.


Заўтра функцыянеры наведаюць Мінск-Арэну. Зрэшты, гэта не апошні візіт у беларускую сталіцу - да мая прадстаўнікі федэрацыі хакея прыедуць у Мінск яшчэ некалькі разоў. Гэта стандартная практыка.