Мінскае "Дынама" завяршае хатнюю серыю паядынкам супраць ЦСКА

7 января 2017

У 9-й рэгулярцы "зубры" ўжо гулялі з маскоўскімі “армейцамі”. 13 кастрычніка чырвона-сінія разграмілі мінчан 7:2. Сустрэча супраць лідара Заходняй канферэнцыі пачнецца ў 17:00.

Трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2". Адзначым, пасля завяршэння матча адбудзецца мішкапад. Усе сабраныя цацкі будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы.