Хакейнае мінскае "Дынама" выходзіць у паўфінал Кубка Шпенглера

29 декабря 2016

Хакейнае мінскае "Дынама" саступае "Давосу" 4:5 на Кубку Шпенглера, але займае першае месца ў групе Каціні па лепшай розніцы забітых і прапушчаных шайбаў і выходзіць у паўфінал турніру. У "зубраў" вызначыліся Клінкхамер, Карабань, дубль Паўловіча. У складзе мінчан дэбютаваў навічок каманды Аарон Палушай. Амерыканец вызначыўся галявой перадачай. Паўфіналы пройдуць заўтра. Каманда Вудкрафта згуляе з пераможцам пары "Маўнтфілд" - зборная Канады.