"Дынама" супраць "Поўначсталі" а 17-й гадзіне на тэлеканале "Беларусь 5"

15 октября 2016

Хакейнае мінскае "Дынама" прадоўжыць сёння выязную серыю матчам з "Поўначсталлю" з Чарапаўца. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак а 17-й гадзіне. Каманда Крэйга Вудкрафта размяшчаецца на сёмым месцы Заходняй канферэнцыі. У актыве 32 балы. Сапернік "зуброў" на дзясятым радку з 26-ю ачкамі. Адзначым, тры апошнія сустрэчы на арэне "Поўначсталі" мінчане выйгралі.