Хакейнае мінскае "Дынама" паўторна абгуляла маскоўскіх аднаклубнікаў

7 октября 2017

Хакейнае мінскае "Дынама" паўторна абгуляла маскоўскіх аднаклубнікаў у чарговым матчы рэгуляркі КХЛ - 2:1. У бела-сініх вызначыўся Яўген Кавыршын. Пераможная шайба Арцёма Волкава. Адметна, што нападаючы закінуў упершыню ў форме мінчан і праз 58 гульняў у лізе. Каманда Гордзі Дуаера перамяшчаецца на дзявяты радок Захаду. У актыве 25 балаў. Столькі ж у "Віцязя", восьмага месца канферэнцыі. Чатырохматчавая дамашняя серыя стартуе ў сераду паядынкам супраць "Салават Юлаева".