Хакейнае мінскае "Дынама" пачынае перадапошнюю выязную серыю ў 11-м сезоне КХЛ

13 февраля 2019

Хакейнае мінскае "Дынама" пачне сёння перадапошнюю выязную серыю ў 11-м сезоне КХЛ. У абойме ў галоўнага трэнера "зубраў" Андрэя Сідарэнкі 22 хакеісты. Дома засталіся шэсць чалавек. "Бела-сінія" сустрэнуцца са "Слованам". Пачатак сёння - у 20:30. Прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5". А затым "Дынама" адправіцца ў Латвію, дзе другі раз у сваёй гісторыі згуляе пад адкрытым небам супраць рыжскіх аднаклубнікаў.