Хакейнае "Дынама" заўтра правядзе матч супраць фінскага "Ёкерыта"

19 февраля 2015

Няўдалая гульня варатароў "Дынама" зусім не галоўная прычына  апошніх паражэнняў каманды ў КХЛ, гаворыць галоўны трэнер "зуброў" Любамір Покавіч. Учора нашы хакеісты прайгралі санкт-пецярбургскаму СКА, прапусціўшы сем шайб, 1:7.

Наступны матч "Дынама" правядзе заўтра на "Мінск-Арэне" супраць фінскага "Ёкерыта". Да канца рэгулярнага сезона беларусам засталося згуляць тры матчы.