Хакейнае Дынама запоўніла перадапошнюю легіянерскую вакансію ў ростары

15 июля 2013

Аднагадовы кантракт з зубрамі падпісаў 29-гадовы канадскі абаронца Дэрэк Міч. Усю сваю кар'еру ён выступаў у паўночнай Амерыцы. У Нацыянальнай хакейнай лізе згуляў 144 матчы. За Дэтройт і Вініпег. Прычым, у 2008 годзе выйграў з чырвонымі крыламі Кубак Стэнлі.