Хакейнае "Дынама" правядзе сустрэчу з балельшчыкамі на "Мінск-Арэне"

6 марта 2015

Хакейнае "Дынама" ў нядзелю правядзе сустрэчу з балельшчыкамі на "Мінск-Арэне". Аб гэтым у сваёй канферэнцыі на афіцыйным сайце клуба распавёў генеральны менеджар "зуброў" Уладзімір Беражкоў. Напярэдадні ў пятым матчы серыі плэй-оф супраць "Ёкерыта" мінчане на выездзе саступілі 1:7. 1:4 - у серыі. У наступным раўндзе фіны пазмагаюцца з піцерскім СКА ці маскоўскім ЦСКА.