Хакейная зборная Беларусі абгуляла каманду Францыі 3:2

11 ноября 2017

Хакейная зборная Беларусі ў другім матчы этапу Еўрачэленджа ў авертайме абгуляла гаспадароў - каманду Францыі 3:2. Пераможны кідок на рахунку Андрэя Бялевіча. У турнірнай табліцы беларусы на другім месцы. Завершаць этап сёння нашы хакеісты матчам з камандай Славеніі.