Сваю першую трэніроўку дружына правяла ў 1997 годзе.
Сёння тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у развіццё каманды, разам з сем'ямі запрасілі ў Палац Незалежнасці. Гасцям правялі экскурсію па залах, дзе абмяркоўваюцца важныя дзяржаўныя пытанні, праходзяць міжнародныя сустрэчы і знакавыя саміты. Да юбілею тут адкрылася фотаэкспазіцыя, прысвечаная гісторыі каманды. На гэтых кадрах самыя запамінальныя моманты лядовых баталій, гучныя перамогі і, вядома, спартыўныя эмоцыі. Здымак на памяць аб гэтым нефармальным вечары зрабілі і сёння.
Дзясяткі матчаў, сотні закінутых шайб, тысячы балельшчыкаў і моцныя пераможныя традыцыі. За 20 гадоў каманда гучна зарэкамендавала сябе сярод сусветных аматараў гэтага віду спорту. Штогод галоўны старт для дружыны - Калядны турнір, у якім беларусы святкавалі поспех 10 разоў.













