Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі з першага месца выйшла ў паўфінал XI Рэспубліканскага аматарскага турніру

3 марта 2018

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі з першага месца выходзіць у паўфінал XI Рэспубліканскага турніру сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Сёння ў перадапошнім матчы групавога этапу дзеючыя пераможцы турніру разграмілі хакеістаў з Магілёўскай вобласці - 10:5. Заключны матч групавога этапу каманда Прэзідэнта правядзе 24 сакавіка ў гасцях супраць хакеістаў Брэсцкай вобласці.

Фактычна склад паўфіналістаў ужо вызначаны. Разам з камандай Прэзідэнта ў плэй-оф выйшлі хакеісты Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей.