Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла брастаўчан у паўфінале аматарскага турніру

30 марта 2019

Каманда Прэзідэнта Беларусі выйшла ў фінал 12-х рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба!

Сёння дружына Кіраўніка дзяржавы ў першым паўфінале апынулася мацнейшай за каманду Брэсцкай вобласці. Ключавым момантам гульні стала шайба Чупрыса, закінутая форвардам у меншасці ў першым перыядзе. Лік стаў 3:1 на карысць гаспадароў, пасля чаго брастаўчане не здолелі вярнуцца ў гульню, саступіўшы 8:1. Аляксандр Лукашэнка ў свой актыў запісаў адзін гол і два асістэнцкія балы, у фінале каманда Кіраўніка дзяржавы згуляе супраць дружыны Мінскай вобласці. Хакеісты цэнтральнага рэгіёна ў другім паўфінале 11:4 справіліся з гамяльчанамі. Фінальная серыя пройдзе на ўльтрасучаснай лядовай пляцоўцы "Алімпік Парка"

Лепшым у складзе дружыны Прэзідэнта сёння прызнаны галкіпер Дзмітрый Філіповіч, у брастаўчан - форвард Георгій Дубіцкі. Фінальная серыя да дзвюх перамог стартуе ўжо 6 красавіка. Другі матч пройдзе праз тыдзень, трэці, калі спатрэбіцца, у нядзелю - 14 красавіка. Нагадаем, дружына Прэзідэнта Беларусі дзевяць разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў.