Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі на лёдзе Малой арэны ў Чыжоўцы абгуляла хакеістаў Віцебскай вобласці

15 декабря 2018

Перамогу ў чарговым матчы 12-га рэспубліканскага турніру сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба атрымала хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі. На лёдзе Малой арэны ў Чыжоўцы дзеючыя пераможцы спаборніцтваў абгулялі хакеістаў Віцебскай вобласці 15:4. Лік у матчы адкрылі гаспадары. Буліт рэалізаваў Аляксандр Лукашэнка. На рахунку Кіраўніка дзяржавы таксама 4 асістэнцкія балы. А самай дзейснай выдалася другая 20-хвілінка, дзе балельшчыкі ўбачылі 9 закінутых шайб. Наступны паядынак каманда Прэзідэнта Беларусі правядзе 22 снежня супраць хакеістаў Брэсцкай вобласці. Гэты матч стане кантрольным перад 15-м - юбілейным - Калядным турнірам.

З іншых вынікаў гульнявога дня: каманда Мінскай вобласці перайграла хакеістаў Магілёўскага рэгіёна з лікам 13:4, а вось гродзенцы і гамяльчане разышліся мірам 2:2.