Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі нанесла паражэнне дружыне з Віцебскай вобласці

15 декабря 2018

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі нанесла паражэнне дружыне з Віцебскай вобласці ў рамках 12-х аматарскіх спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На лёдзе малой арэны ў Чыжоўцы гаспадары перайгралі саперніка з лікам 15:4. Самай выніковай аказалася другая дваццаціхвілінка, у якой дружына Кіраўніка дзяржавы закінула 8 шайб.

Сённяшні паядынак, а таксама матч супраць каманды Брэсцкай вобласці (які пройдзе ў наступную суботу) - гэта кантрольная праверка сіл перад юбілейным, 15-м Калядным турнірам. Адзначым, у студзені ўпершыню да нас прыедзе зборная Міжнароднай федэрацыі хакея, а таксама аб’яднаная каманда балканскіх краін.