Хакей. "Юнацтва" згуляе ў 1/8 фіналу з "Рэд Булам" 12 і 20 лістапада

22 октября 2019
Сталі вядомыя даты правядзення 1/8 фіналу хакейнай Лігі чэмпіёнаў, дзе мінскае "Юнацтва",  згодна з жараб'ёўкай,  згуляе супраць мюнхенскага "Рэд Була". Першы матч адбудзецца на "Чыжоўка-Арэне" ў аўторак, 12 лістапада.  Матч у адказ - 20 лістапада.