Хакей. "Юнацтва" і "Шахцёр" - паўфіналісты Экстралігі

9 марта 2021
Час гарачых матчаў і ў беларускай Экстралізе. Напярэдадні фаварыты галоўнага нацыянальнага трафея - мінскае "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр" выйшлі ў паўфінал плэй-оф. Сталічныя ў гасцях разбілі Брэст, 5:1, і давялі лік у серыі да 4:0. "Шахцёр" больш сціпла перамог "Хімік", 1:0. Але ў супрацьстаянні таксама відавочны лідар, 4:0. Паўфіналы стартуюць 17 сакавіка.