Хакей. Кубак Прэзідэнта. "Юнацтва" за крок ад трафея

2 апреля 2020
Вынік станоўчы, але каманда можа дзейнічаць яшчэ лепш. Так напярэдадні галоўны трэнер "Юнацтва"  Аляксандр Макрыцкі  пракаменціраваў поспех свайго клуба ў чацвёртым матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. Сталічныя ў Салігорску ўпэўнена справіліся з "Шахцёрам", 3:0. Дубль аформіў Усевалад Кашкар, яшчэ адна шайба на рахунку Максіма Парфееўца. Для галкіпера "Юнацтва"  Ігара Брыкуна  гэты шатаўт стаў чацвёртым у плэй-оф. 

Нагадаем, "Юнацтва"  - васьміразовы чэмпіён краіны, "Шахцёр" браў трафей толькі аднойчы. Лёс чарговага тытула можа вырашыцца ўжо заўтра, на "Чыжоўка-Арэне" пройдзе пятая гульня ў серыі 3:1. Пачатак сустрэчы ў 19:00. Прамы эфір  на "Беларусь 5".