Хакей. КХЛ. Кубак Гагарына. "Дынама-Мінск" супраць СКА

10 марта 2021
Без права на памылку ва ўсіх астатніх сустрэчах! З такім настроем сёння мінскае "Дынама" ў адной восьмай фіналу Кубка Гагарына  выйдзе на лёд  у гасцявым матчы супраць СКА з Санкт-Пецярбурга. Лік у серыі да чатырох перамог, нагадаем, 3:1 у карысць "армейцаў з Нявы". Калі "зубры" жадаюць вярнуць вялікі хакей у Мінск, то ім патрэбна толькі перамога. Адзначым, у панядзелак у крайнім супрацьстаянні гэтых двух калектываў  "бела-сінія" былі мацнейшымі - 2:1. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"  у 19:30.