Хакей. КХЛ. "Дынама-Мінск" - "Дынама" (Масква). Прамая трансляцыя ў 19:20 на "Беларусь 5"

16 октября 2018

Мінскае "Дынама" паспрабуе на мажорнай ноце завяршыць трэцюю хатнюю серыю ў рэгулярным сезоне КХЛ. "Зубры" ў нядзелю пацярпелі шостае паражэнне запар. У саперніках - "Дынама" маскоўскае - перадапошняя каманда Захаду, у беларусаў на два балы менш і апошні радок у турнірнай табліцы канферэнцыі. У 19:20 прамая трансляцыя дынамаўскага дэрбі пачнецца на "Беларусь 5".