Хакей. КХЛ. "Дынама-Мінск" - "Ак Барс" (Казань). Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

24 декабря 2018

Сталічнае хакейнае "Дынама" сёння завершыць заключную ў 2018 годзе хатнюю серыю ў КХЛ. На "Мінск-Арэне" "зубры" прымуць "Ак Барс" - дзеючага ўладальніка Кубка Гагарына. Ці атрымаецца здабыць трэцюю перамогу запар у дружыны Андрэя Сідарэнкі – даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 17:00.