Хакей. Фінальная серыя. "Юнацтва" прымае "Гомель"
2 апреля 2021
Ці здолее "Гомель" праз 19 гадоў узяць Кубак Прэзідэнта па хакеі або тытул абароніць дзеючы чэмпіён - мінскае "Юнацтва"? Вырашальная серыя ўсяго спаборніцкага года стартуе сёння. Першы паядынак супрацьстаяння да 4 перамог - у 19:45 на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". Прамую трансляцыю будзе весці наш тэлеканал "Беларусь 5". Адзначым, каманда з горада над Сожам пасля сваёй паўфінальнай серыі з салігорскім "Шахцёрам" мела магчымасць адпачыць цэлы тыдзень, у той час як "Юнацтва" толькі ў сёмым матчы ў аўторак дабілася перамогі над "Металургам".













