Хакей. Экстраліга. "Юнацтва" на паўдарозе да фіналу

14 марта 2020
Сталічная "Юнацтва" выйграла другі матч паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. Мінчане напярэдадні адолелі "Дынама-Маладзечна" з лікам 5:3. Адзначым, у гэтай сустрэчы тройчы большасць рэалізавалі гаспадары, двойчы - госці. Лік у серыі да чатырох перамог стаў 2:0. Трэці матч серыі пройдзе ў нядзелю ў Маладзечне.