Хакей. Экстраліга. "Гомель" скарачае адрыў у серыі з "Дынама"

6 марта 2020
Прынцып барона Мюнхгаўзена: выцягнуць саміх сябе за валасы з балота магчыма. Такога меркавання зараз прытрымліваюцца хакеісты "Гомеля". У першым раўндзе плэй-оф Кубка Прэзідэнта ў серыі да чатырох перамог супраць "Дынама-Маладзечна" паўднёўцы дагуляліся да ліку 1:3. Учора на выездзе каманда Сяргея Стася здабыла валявую вікторыю 3:1 і вярнула накаўт-раўнд на бераг Сожа.