Хакей. Экстраліга. 1/2 фіналу. "Гомель" - "Шахцёр"
25 марта 2021
Ці атрымаецца "Гомелю" ўжо сёння выйсці ў фінал Кубка Прэзідэнта па хакеі? У паўфінальным супрацьстаянні да 4 перамог з "Шахцёрам" каманда Сяргея Стася вядзе з лікам 3:1. Серыя вярнулася ў Салігорск. Праўда, настаўніка "Гомеля" на капітанскім мастку мы сёння не ўбачым. Стась дыскваліфікаваны на адзін матч за абразу суддзяў. Інцыдэнт адбыўся ў папярэдняй сустрэчы каманд. Чым жа завершыцца сённяшні паядынак – даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5" - пачатак у 18:55.













