Хакей. Чэмпіянат Беларусі. Першы паўфінал. "Шахцёр" - "Юнацтва"

14 марта 2017

"Мы ніяк не маглі зачапіцца за пазіцыйную атаку, таму гамяльчане выглядалі лепш. Толькі ў авертайме змаглі пераламаць гэты момант", - менавіта так галоўны трэнер "Нёмана" Сяргей Пушкоў пракаменціраваў перамогу і ў другім паўфінальным паядынку Кубка Прэзідэнта супраць "Гомеля". Напярэдадні ў Гродне мясцовыя хакеісты перайгралі "рысяў" 3:2, на 71-й хвіліне Кіслы паставіў кропку ў гульні. У другой пары ("Шахцёр" - "Юнацтва") сёння пройдзе трэці матч. Пачатак прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:00.