Хакей. Чэмпіянат Беларусі. "Дынама" (Маладзечна) - "Юнацтва-Мінск". У 12:50 на "Беларусь 5"

29 сентября 2018

Хто спыніць "Юнацтва" ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі? Сёння такі шанец будзе ў "Дынама-Маладзечна" на хатняй пляцоўцы. Пакуль сталічныя выйгралі ўсе 8 матчаў на старце рэгулярнага розыгрышу і ўзначальваюць турнірную табліцу. "Зубры" ідуць чацвёртымі. 18 верасня яны ўжо саступілі камандзе Міхаіла Захарава ў Мінску - 0:2. Як складзецца сённяшняе супрацьстаянне, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 12:50.