Хакей. Беларусь - Казахстан. Прамая трансляцыя матча - у 17:50 на "Беларусь 5"

16 декабря 2017

Шот-аўт галкіпера гродзенскага "Нёмана" Віталя Труса прыносіць зборнай Беларусі ўпэўненую перамогу над Казахстанам у таварыскім матчы - 3:0. У другім перыядзе вызначыліся Верабей, Гаўрус, а ў канцы сустрэчы Баярчук адправіў шайбу ў пустыя вароты.

Сёння на "Чыжоўка-Арэне" каманды сустрэнуцца зноў. У рамцы Дэйв Люіс сёння дасць шанец Міхаілу Карнавухаву. Прамая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 17:50.